Гервятский костёл приглашает островчан на престольный праздник

Паважаныя вернікі Астравецкага дэканата,  святары, жыхары і госці раёна!

25-26 мая ў касцёле Святой Тройцы (вёска Гервяты) адбудуцца святочныя богаслужэнні, прымеркаваныя да галоўнага прастольнага свята Святой Тройцы і 110-ай гадавіны касцёла.


25-га мая ў 18 гадзін адбудзецца святая Імша за дзяцей і моладзь.


26-га мая ў 12 гадзін пачнецца святая Імша і адбудзецца Хрэсны ход у гонар свята Святой Тройцы.


На богаслужэнні прагучыць урачыстая меса Людвіга Ван-Бетховена рэ-мажор у выкананні хору і сімфанічнага аркестра Дзяржаўнага музычнага тэатра г. Каўнаса (Літва). Суправаджэнне на аргане – арганіста касцёла магістра Андрэя Міхневіча.



Запрашаем падзяліць з намі радасць свята Святой Тройцы!