Дети стали слушателями концерта органной музыки в Гервятах
1
Традыцыйныя канцэрты ў гервяцкім касцёле святой Тройцы валодаюць гаючай сілай: ачышчаюць думкі, натхняюць і спрашчаюць светабачанне. Той, хто хоць аднойчы чуў, як ад дотыкаў пальцаў арганіста, магістра музыкалогіі, бакалаўра культуры і гісторыі музыкі Андрэя Міхневіча ажывае і запаўняе прастору магутнае гучанне аргана, дакладна адчуў на сабе чароўнае ўздзеянне музыкі.На мінулым тыдні на сеанс музыкатэрапіі – амаль што цэлую канцэртную праграму – у гервяцкі касцёл завіталі пацярпелыя ад Чарнобыльскай аварыі дзеці, якія знаходзяцца на аздараўленні ў летніку “Лясная паляна” Смаргонскага раёна.
Па меркаванні дасведчаных у музычнай галіне, непадрыхтаванаму слухачу, а тым больш такога ўзросту, як чарговыя госці касцёла, складана ўспрымаць класічную музыку. Аднак арганіст Андрэй Міхневіч абверг гэты стэрэатып у першую чаргу для сябе.
– Калі мяне папрасілі даць канцэрт арганнай музыкі для дзетак, я адразу пагадзіўся, – расказвае Андрэй Міхневіч. – Вельмі перажываў, што хлопчыкам і дзяўчынкам будзе цяжка усядзець на працягу сарака хвілін. Аднак яны не толькі ўважліва слухалі, але і задавалі пытанні пасля майго выступлення пра касцёл Святой Тройцы, арган і іншыя музычныя інструменты.
Верыцца, што музыкатэрапія арганіста гервяцкага касцёла Андрэя Міхневіча надоўга запомніцца дзецям, якія ў слатлівыя лістападаўскія дні разам з выхавацелямі завіталі на Астравеччыну.
Алена ГАНУЛІЧ.