Я даўно ведаю гэтую жанчыну, для якой вышыванне стала песняй душы. Не! Скажу больш – малітвай! Цудоўнай душы чалавек, а цяпер – цудоўнага таленту, прагі да жыцця. І цяжка ўявіць, што не так даўно жыццё для яе не мела сэнсу.
Бяда заўсёды прыходзіць знянацку. Да Веры Аляксандраўны Гноза, жыхаркі вёскі Лазоўка,... Читать далее
Духовность
Вышываныя абразы Веры Гноза прадстаўлены не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі
Пілігрымка да шопкаў Смаргоншчыны
“Пойдзем усе мы да стаенкі, да Езуса і Паненкі. Павітаем немаўляце і Яго Святую Маці”, – у літаральным сэнсе ажыццявіць заклік адной з самых папулярных калядных песень вырашылі члены раённага аддзялення Саюза палякаў Беларусі (старшыня Тарэса Мацвееўна Мароз) і арганізавалі пілігрымку па касцёлах Смаргонскага раёна.
Падарожжа распачалося з… Астраўца – раніцай... Читать далее
Нараджэнне Езуса ў Гудагайскім касцёле
Вось так… Чакаеш-чакаеш пастэрку… З радасным нецярпеннем яшчэ з раніцы падрыхтоўваеш цёплыя рэчы, каб “пасярод начной цішыні” камфортна адчуваць сябе ў Гудагайскай “стаенцы”. Хаця дакладна ведаеш: нават у моцны мароз замерзнуць не ўдасца – парафіяне на чале з братамі і сёстрамі ордэна Кармялітаў, якія апякуюцца Гудагайскай святыняй, на зямлю перад... Читать далее
Пробашч Гудагайскага касцёла айцец Казімір Мараўскі: "Паверыць усім сэрцам"
Кожны чалавек – гэта планета, населеная ўчынкамі, словамі, думкамі, надзеямі і расчараваннямі, сустрэчамі і расстаннямі, усмешкамі і слязьмі… І не варта нават спрабаваць разабрацца ў яе густанаселенасці, каб зрабіць “перапіс” чужой планеты, нейкім чынам яе класіфікаваць – усё адно страціш дарогу, заблукаеш дзе-небудзь у паднябессі мараў або ў багне сумненняў.... Читать далее
З Нараджэннем Хрыстовым!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Астравецкага дэканату!
Ад усяго сэрца вітаю ўсіх вас і віншую з радасным і збаўчым святам Божага Нараджэння. Адзначаючы свята Нараджэння Пана, мы разважаем над словамі Евангелля. Яны нам добра вядомы, і мы іх паўтараем кожны год падчас урачыстасці ў гонар... Читать далее
Малі Бога за нас, Матронушка!
На працягу тыдня астраўчане – як праваслаўныя, так і католікі – прыходзілі ў храм святых апосталаў Пятра і Паўла пакланіцца абразу святой блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай яе нятленных мошчаў.
Хто меў дома іконку блажэннай – браў з сабой, хто не меў – набывалі ў храме і з малітвай прыкладвалі да... Читать далее
Падзяка святару
Падзяку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта атрымаў благачынны Астравецкага благачыння, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай праваслаўнай царквы айцец Георгій Савіцкі (іерэй Юрый Антонавіч Савіцкі).
Вядома, што беларуская праваслаўная царква актыўна супрацоўнічае з падраздзяленнямі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. І Астравецкая, якая знаходзіцца на памежжы і апякуецца ваеннаслужачымі Гудагайскай пагранічнай камендатуры і Лошскай пагранзаставы, паказвае ў гэтым прыклад.
Менавіта... Читать далее
Cвятая Матрона дапаможа, заступіцца, падтрымае...
Калі даведалася ад айца Георгія, што ў нас у Астраўцы будзе выстаўлена для пакланення ікона Святой праведнай блажэннай Матроны, адразу ўспомніла сваё “знаёмства” з ёю падчас мінулагодняга знаходжання ў Маскве, адчуванні, думкі і нават цуды, якія зведала. Напісаць падрабязна пра гэта тады не атрымалася, ды і сумнявалася: ці варта аб... Читать далее
Паклонiмся мошчам блажэннай Матроны
З 15 па 26 снежня 2011 года ў праваслаўным храме святых апосталаў Пятра і Паўла будзе выстаўлена для пакланення ікона блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай яе мошчаў.
Храм будзе адчынены з 15 да 19 гадзін. Прыйдзіце, пакланіцеся Матронушцы, у малітвах папрасіце яе дапамогі.
Блажэнная Матрона — адна з самых вядомых святых у... Читать далее
Пагранічнікі і іх сем'і ўшанавалі памяць заступніка ваенных
У царкве, якая размяшчаецца ў апараце пагранічнай групы, у мінулую пятніцу прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу заступніка ваенных – Архістратыга Міхаіла.
У гэты дзень усе пагранічнікі і іх сем’і разам з настаяцелем царквы айцом Валянцінам Шэлестам адслужылі літургію з духоўным палатном у выглядзе харугвы з выявай архангела Міхаіла, які лічыцца правадыром... Читать далее