28 января в Островце состоится фестиваль православных песнопений
Кожны год у Навагрудскай епархіі праводзіцца фестываль калядных духоўных песнапенняў «Слава ў вышніх Богу!». Праходзіць ён у некалькі этапаў: адборачныя туры ў благачыннях, фінальны і гала-канцэрт ў г. Ліда.Сёлета спеўныя спаборніцтвы першага этапу адбудуцца, сярод іншых, у Астравецкім благачынні. У аўторак, 28 студзеня, на сцэне дзіцячай школы мастацтваў выступяць хары праваслаўных храмаў нашага, а таксама Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў, дзіцячыя і свецкія калектывы. У праграме кожнага – два песнапенні-малітвы і Калядка.
Кампетэнтнае журы вызначыць лепшых у асобных намінацыях, якія атрымаюць права выступіць у фінале.
Пачатак фестывалю ў 11 гадзін.
--------------------------
Таіса СЯМЁНАВА.