"Золотые" выпускники Островетчины
На гэтым тыдні 153 выпускнікі трынаццаці устаноў адукацыі нашага раёна (у СШ №2 выпускнога класа няма) развіталіся са школай і дзяцінствам.
Найбольш выпускнікоў у СШ №1 – 38 і гімназіі №1 – 32. Шаснаццаць вучняў закончылі Гудагайскую сярэднюю школу, 12 – Варнянскую, 9 выпускнікоў у Гервяцкай школе, па 8 – у Міхалішкаўскай і Спондаўскай, па 6 – у Падольскім і Рытанскім НПК, па пяць – у Альхоўскай СШ і Рымдзюнскай школе з літоўскай мовай навучання і па 4 адзінаццацікласнікі закончылі Кямелішкаўскі НПК і Рымдзюнскую школу з беларускай мовай навучання.
Святлана Кімса з Міхалішкаўскай школы, Аляксандра Папкова з Падольскага НПК, Аксана Кранкоўская з Гудагайскай школы, Маргарыта Шаўчэнка і Ігар пясляк з СШ №1, Юлія Івашка, Аляксей Пагада і Віялета Шаўліс з гімназіі №1 на працягу ўсіх гадоў вучобы ў школе паказвалі выдатныя веды, якія пацвердзілі на дзяржаўных экзаменах, – і за гэта былі ўзнагароджаны залатымі медалямі.
Пажадаем усім выпускнікам шчаслівай дарогі ў дарослае жыццё!
