Зимние шины могут сохранить жизнь
Па календары зіма пачынаецца з 1 снежня. Але на самой справе халады наступаюць значна раней і невядома, калі выпадзе снег і з’явіцца лёд. Таму вадзіцелям аўтамабіляў і аўтобусаў патрэбна ўжо цяпер рыхтавацца да зімы.Галоўны тэхнічны сродак для спынення дарожнага здарэння – гэта тормаз. А тармазны шлях залежыць ад каэфіцыента счаплення шын з дарожным палатном. Адпаведна, калі пратэктары шын амаль “лысыя”, дастаткова аднаго рэзкага руху, кааб аўтамабіль занесла. Ён можа нават перакуліцца ці з’ехаць у кювет. У такіх выпадках незамянімую дапамогу аказваюць зімнія шыны.
У апошнія гады многія вадзіцелі прывыклі да таго, што змена сезона аўтаматычна падразумявае і замену шын. Аднак, на жаль, і зараз ёсць тыя, хто не лічыць патрэбным “пераабуваць” на зіму свой аўтамабіль.
Не кожнаму вадзіцелю вядома, што счэпныя асаблівасці шын з летнім тыпам пратэктара зніжаюцца разам са слупком тэрмометра, пачынаючы з 7 градусаў па Цэльсію. Затое ў зімовых пакрышак, якія не цвярдзеюць і захоўваюць эластычнасць нават на марозе, яны застаюцца высокімі дзякуючы больш мяккай гумовай сумесі і асабліваму профілю пратэктара. Дарэчы, з надыходам халадоў на колы павінны ўстанаўлівацца менавіта зімнія шыны, а не для ўсіх сезонаў. Існуе памылковае меркаванне, што, купіўшы такія, вадзіцель пазбаўляе сябе ад галаўнога болю мяняць шыны па сезонам, бо гэтыя шыны спалучаюць у сабе якасці як летніх, так і зімовых. На самой жа справе яны не адпавядаюць патрабаванням ні першых, ні другіх. Кожны год першы снег і галалёдзіца застаюць вадзіцеляў знянацку. Адпаведна ў гэты час узнікае павелічэнне аварыйнасці на дарозе. Таму важна загадзя памяняць шыны, не чакаючы замаразкаў і снегу.
Хоць выкарыстоўванне зімніх шын з’яўляецца толькі рэкамендацыяй, але ў выпадку дарожнага здарэння іх адсутнасць будзе ўлічвацца пры вызначэнні віноўніку меры пакарання.
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
Фото с сайта lothocce.ucoz.ru
