Журнал «Юный спасатель» завітаў у Гервяцкую школу
Мае 4-класнікі даўно сябруюць з часопісам «Юный спасатель». У кастрычніку 2020 года яны перамаглі ў конкурсе «Мой классный самый классный», а ў снежні 2021-га – «Я волшебник».
Заданні, апавяданні з любімага часопіса абмяркоўваем у класе. Кожны імкнецца выказаць свае меркаванні, прапанаваць адказы. Інфармацыйныя гадзіны таксама праходзяць у выглядзе падарожжа па старонках дзіцячага выдання.
А нядаўна адбылася цікавая сустрэча: да нас завітаў выпускаючы рэдактар часопіса Максім Стаян. Дзеці з захапленнем слухалі госця, актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, прымяралі форму выратавальніка, а яшчэ атрымалі падарункі.

Вольга КАЗАКЕВІЧ, класны кіраўнік 4 класа Гервяцкай СШ.
