Журналістаў "Астравецкай праўды" прынялі ў Беларускі саюз журналістаў
На мінулым тыдні ў Беларускі саюз журналістаў былі прыняты двое новых членаў – імі сталі журналісты “Астравецкай праўды” Эдуард Свірыд і Марына Мацкевіч.
Падзея гэтая адметная ўжо хаця б тым, што апошнюю падобную радасную навіну наша рэдакцыя адзначала ў 1991 годзе, калі ў Беларускі саюз журналістаў прынялі тады яшчэ загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты, сённяшняга галоўнага рэдактара газеты Ніну Рыбік.
У Беларускі саюз журналістаў, які сёння налічвае больш чым паўтары тысячы самых таленавітых журналістаў з усіх сродкаў масавай інфармацыі краіны, прымаюць найбольш творчых і таленавітых майстроў пяра за іх асабістыя заслугі пасля строгага разгляду на прэзідыуме прадастаўленага пакета дакументаў. Таму асабліва радасна, што гэтага гонару ўдастоены супрацоўнікі “Астравецкай праўды”. Віншуем калег!