Живу в Беларуси - и тем горжусь я

Belar_v_cerdce.jpgЯкімі дасягненнямі Беларусі і Астравеччыны ганарацца астраўчане, высвятляў наш карэспандэнт, які выйшаў на вуліцы горада напярэдадні галоўнага свята краіны – Дня незалежнасці.

Сяргей Андрыянец, электраманцёр (без фота):
– Наш раён смела можа ганарыцца тым, што ён выбраны для будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі – гэта важны крок нашай краіны ў захаванні сваёй незалежнасці.
Можна доўга і шмат расказваць пра дасягненні нашых спартсменаў. Спорт мае не апошняе значэнне ў стварэнні іміджу краіны ў свеце.

Cyareshka.jpgТарэса Цярэшка, галоўны бухгалтар УП «Наіна-Сэрвіс»: 
– Ганаруся тым, што жыву на зямлі, на якой нарадзілася, на якой жылі мае продкі і, спадзяюся, будуць жыць мае дзеці, унукі і праўнукі. 
Ганаруся кіраўніком нашай дзяржавы. Магчыма, не заўсёды і ў Прэзідэнта атрымліваецца так гладка, як задумвалася, аднак ён стараецца, працуе дзеля Беларусі і беларусаў, дзеля нашай незалежнасці. 
Вельмі задаволена клопатам пра дзяцей, асабліва тых, якія хочуць нечага дасягнуць і дабіцца, – каб потым у сваю чаргу нешта зрабіць для Беларусі. 

  
Святлана, прадавец (без фота): 
– У нашай краіны слаўная і вельмі няпростая гісторыя станаўлення, якую варта ведаць і ганарыцца ёй. Мы здолелі застацца незалежнымі насуперак усяму. Канешне, незалежнасць даецца няпроста – праблем хапала і хапае, аднак беларусы – гэта такая парода людзей, якая ўсё здзюжае і вытрымае.
   
Galko.jpgМарына Галко, індывідуальны прадпрымальнік:
– Смела можна ганарыцца нашымі людзьмі – іх добрасумленнасцю і працавітасцю.
Пералічваць можна доўга, але калі гаварыць коратка, то нельга не ўзгадаць нашых спартсменаў, якія праслаўляюць Беларусь. Наша адукацыя, лічу, нядрэнная, а нашы спецыялісты – адны з лепшых у свеце.

  
Ірына Сыч, індывідуальны прадпрымальнік (без фота): 
– На мой погляд, самыя галоўныя дасягненні нашай краіны і ўлады заключаюцца ў тым, што мы смела можам жыць і працаваць, не баючыся, што на галаву раптоўна пачнуць сыпацца бомбы, як у нашых суседзяў-украінцаў.
Апошнім часам жыць стала цяжэй, аднак калгасы не разваліліся: палі засеяны, ураджай збіраецца, а значыць ёсць праца ў людзей, ёсць і даход. Ну, а складанасці мы перажывём – нам не прывыкаць.
 

Текст:
Фото: Антон Мальшевский