Жарко? Атакуем городской фонтан

Асфальт плавіцца, лісты дрэў вісяць у чаканні хаця б лёгкага ветрыку. Парыць не па-дзіцячы – з-за вільгаці ў паветры дыхаць становіцца цяжка. І нават навальніцы не прыносяць палёгкі. А, як прагназуюць сіноптыкі, спякотныя дзянькі яшчэ наперадзе…

Але сярод нас ёсць тыя, хто ні на што не скардзіцца і ўсім задаволены, – гэта дзеці. Яны, шчаслівыя, адпачываюць на прыродзе і гатовы сядзець у рэчцы ці возеры цэлы дзень. А хто застаўся на расплаўленым асфальце, таксама не сумуе – у іх ёсць магчымасць «атакаваць» гарадскі фантан – гэта адно з самых вясёлых месцаў у горадзе, дзе не сціхае дзіцячы гоман і смех.

----------------------------------------------------

Антон МАЛЬШЭЎСКІ, фота аўтара.