Здымак з экскурсам у мінулае

У мінулым годзе райкам ГА БРСМ запусціў праект «Гісторыя краіны – гісторыя камсамола», заахвоціўшы астраўчан старэйшага пакалення дасылаць фатаграфіі цікавых падзей камсамольскага мінулага. Многія са здымкаў ужо праходзілі ў нашай газеце. І вось яшчэ адзін, падпісаны «Камсамольскае юнацтва», зачапіў вока – 4 дзяўчыны з кветкамі і 2 маладыя чалавекі. Хто яны і што за нагода саб­рала іх разам? Пра гэта расказала астраўчанка Галіна Масевіч, якая і даслала фота. 

– Мы сфатаграфаваліся падчас адной з камсамольскіх канферэнцый у Астраўцы ці то ў 1978-ы, ці ў 79-ы, – узгадвае жанчына. – У той час я працавала прадаўцом у магазіне «Культтавары » і была дэлегатам ад райспажыўсаюза – на здымку крайняя злева. Побач Таццяна Лысуха, за ёй фатограф нашага фотаатэлье Мечыслаў Федаровіч, няма яго ўжо з намі. Пасля ідзе Надзея Салавей, яна працавала на аптовай базе ў Гудагаі, таксама памерла. Не дажыў да гэтага часу і тагачасны дырэктар КБМ Аляксандр Волк-Леановіч. Апошняя  на фота з правага боку Людміла Дудко. Яна, калі не памыляюся, на той момант у бібліятэцы працавала.  Мы ўсе жылі ў райцэнтры і добра ведалі адзін аднаго. Цяпер нават і не верыцца, што гэта калісьці было, – столькі гадоў прайшло. І так сумна, што многіх ужо няма на гэтым свеце.

1.jpg

Злева направа: Галіна Масевіч, Таццяна Лысуха, Мечыслаў Федаровіч, Надзея Салавей, Аляксандр Волк-Леановіч, Людміла Дудко


З настальгіяй успамінае Галіна Рыгораўна і школьныя гады. Ву­чы­лася яна добра, у школе была актывісткай, а ў класе – ста­рас­тай. З задавальнен­нем удзельнічала ў розных мера­­прыемствах, але асаб­ліва ёй па­да­баўся клуб інтэр­на­цыя­наль­на­га сяброўства.

– Яго ў нашай школе арга­ніза­вала настаўнік нямецкай мовы Раіса Міхайлаўна Кацікава, – працягвае жанчына. – Удзельнікі клуба перапісваліся са школьнікамі з іншых краін – у асноўным, Гер­маніі і Польшчы. Дзе мы бралі адрасы, я ўжо не памятаю, на­пэў­на, Раіса Пятроўна зна­­хо­дзі­ла, але стасавацца са сваімі ад­на­годкамі з-за мяжы было вель­мі ці­кава. З некаторымі на­столькі па­сябравалі, што пасля аб­мень­валіся не толькі лістамі, але і падарункамі – дасылалі адзін аднаму сувеніры, плас­цінкі. А ўжо колькі паштовак было – не злічыць! На кожнай – выявы славутасцей розных гарадоў. Склаў­­шы ўсе разам, можна было атрымаць агульную карціну краіны і здзейсціць, як цяпер кажуць, віртуальнае падарожжа. 

– А яшчэ мы хадзілі ў паходы, удзельнічалі ў дэманстрацыях, збіралі макулатуру, арганізоўвалі канцэрты і нават дапамагалі рамантаваць школу на канікулах, за што былі ўзнагароджаны паездкай у Маскву, – гаворыць Галіна Масевіч. – Вядома, маладыя былі, ініцыятыўныя. І дружныя. Пасля замужжа я пераехала на вуліцу Яўсеева – яна невялікая, якраз на ўскраіку райцэнтра знаходзіцца. А там сем’і прыкладна аднаго ўзросту засяліліся. Дык мы ўсе святы разам адзначалі, на Новы год ёлку ў двары ставілі, дапамагалі адзін аднаму, калі патрэбна было. Словам, цікавае і насычанае было жыццё. Таму цяпер, калі гартаю фотаальбом, заўсёды з настальгіяй успамінаю маладосць і юнацтва. 

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: