Здарэнні: вадзіцель не прапусціў пешахода...
Яшчэ адно дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў райцэнтры на адным з пешаходных пераходаў.
Каля 13.40 16 жніўня астраўчанін, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля “Аўдзі-100”, ехаў па вуліцы К. Маркса ў накірунку вёскі Малі. У гэты час жанчына пераходзіла праезджую частку па пешаходнаму пераходу. Вадзіцель “Аўдзі” не саступіў ёй дарогу і наехаў на астраўчанку. Пасля гэтага здарэння жанчына з цялеснымі пашкоджаннямі была дастаўлена ў раённую бальніцу, дзе ёй аказалі неабходную медыцынскую дапамогу.
Яшчэ раз хацелася б нагадаць усім удзельнікам дарожнага руху: пешаходны пераход – месца, дзе вадзіцелям неабходна быць асабліва асцярожнымі, уважлівымі і абавязкова зніжаць хуткасць руху. А пешаходы, перш чым ступіць на яго, павінны ўпэўніцца, што шлях свабодны і бяспечны.
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.