Збіраем фота самых прыгожых жанчын. Далучайцеся!



Фота даслала Кацярына Штура.

Фота даслала Кацярына Штура

Як не знайсці на небасхіле аднолькавыя зорачкі, так не ўбачыць падобных жанчын. Усе яны розныя як знешне, так і па характары. І кожная – самая прыгожая, самая добрая, самая ласкавая, самая надзейная, самая любімая…

Каб у гэтым упэўніцца, прапануем агульнымі намаганнямі сабраць на старонках газеты фотанарыс. Дасылайце ў рэдакцыю свае здымкі або фота матуль, бабуль, дачок, сясцёр – расквецім жаночай прыгажосцю перадсвяточны нумар “раёнкі”!

Здымкі прымаем да 3 сакавіка ўключна на электронную пошту рэдакцыі ostrov_red@ostrovets.by.

Абавязкова пазначце, хто на фота!


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.