Завяршыўся чарговы этап конкурсу “Што б гэта значыла?” Хто стаў пераможцам?
Пра тое, як правялі яго вы, шаноўныя чытачы, многія расказваюць у сацыяльных сетках ці ў рэальных стасунках з сябрамі і знаёмымі.
А вось пра тое, як праводзіў яго малады чалавек на здымку, які мы на развітанне з летам прапанавалі вам як конкурсны варыянт, у асалоду паразважалі нашы чытачы.
Не патрэбна загранiца:
Мальдзiвы, Кiпр, Балi і Нiца….
Я душой адпачываю
У сваiм родным, мiлым краі!
А ў другім варыянце яна ж удакладняе:
Адпачываю я ля рэчкi,
I на сонцы пяку яечкi.
Да слова, многія канкурсанты пільна прыглядаліся, што ж там гатуе хлапчына на вогнішчы.
Баба Лена (Леанарда Якель) лічыць, што ў беларускага хлопца і абед павінен быць адпаведны:
Добра загараць, купацца,
Ды час за абед брацца.
На сонцы я абед згатую,
Маму з татам пачастую.
Абед будзе не прасты,
Ён ад сонца залаты.
Сонца вельмі моцна грэе –
Хутка бульбачка паспее.
Пра тое ж, але з філасофскім падтэкстам – варыянт Ларысы Гупянец:
Сядзіць мужчына ціха ў трусах,
Агонь гарыць, і шчасце ў вачах.
На патэльні бульба шкварчыць…
Жыццё ляціць, а ён сядзіць.
А Марыя Бруйко перавяла гастранамічную тэму ў жартоўна-любоўна-разлучную:
Летняе сонца грэе, прыпякае.
Кавалер каханую
на беразе чакае.
Для яе, адзінай,
сняданак рыхтуе:
Запякае бульбу,
калдуны гатуе…
Ну а Клава – што з ёй стала?
Гэтак хлопца падвяла!
Прыйсці да рэчкі абяцала –
З другім у піцэрыю пайшла.
У тым жа ракурсе, толькі з дадаткам настальгічных успамінаў, варыянт Капіталіны Пятроўскай:
Молодой человек с бородкой
Жарит что-то на сковородке.
Жарит рыбку у костра,
Видно, наловил с утра.
Приготовлена картошка –
Будет и ухи немножко.
Ох, такого б я любила!
У меня так в жизни было…
Мой муж рыбку мне ловил
И ухой меня кормил.
С удовольствием я ела,
И, как выдрочка, блестела!
Я ещё жива пока
И хотела б рыбака!
С рыбаком бы дружбу свесть,
Ушицы, рыбочки поесть.
Мусіць, ёсць што ўспомніць і Марыі Бруйко. Ці, можа, проста фантазія ў жанчыны разыгралася?
А я парень не прохвост!
На лодке катался.
Ухватил щуку за хвост –
И не растерялся.
Наготовлю я ухи,
Сделаю поджарку.
На свиданье приглашу
Речную русалку.
Солнышко закатится,
И спадёт жара –
Будем зажигать мы
С русалкой до утра!
Беларускае лета (у адрозненне ад заходнееўрапейскага) сёлета, здаецца, задаволіла ўсіх: і тых, хто любіць смажыцца на сонцы, і тых, хто дожджыку на нівы ды агароды прасіў.
Калі ж выйшла газета з чарговым конкурсным заданнем, выдаліся якраз спякотныя дні – яны і натхнілі Аляксандра Харытонава на шэраг адпаведных варыянтаў:
В этот год жара повсюду,
Беспощадно солнце жжёт,
Отдыхающему люду
Жить спокойно не даёт.
Вся Европа раскалилась:
Тридцать градусов в тени!
К нам жара от них явилась –
Зноем дни опалены.
Далей Аляксандр працягвае:
Все собрались на природе,
Отдыхаем от жары,
Радость в отдыхе находим.
Молодые жгут костры,
На которых жарят, варят,
Вся готовится еда.
Праздник жизни лето дарит.
Ну а градус – ерунда!
Любят здесь повеселиться,
Бегать, прыгать и играть.
А потом к реке стремиться,
В ней купаться и нырять.
Але найбольш – скажу, забягаючы наперад, – супрацоўнікам «Астравецкай праўды» спадабаліся вось гэтыя радкі Аляксандра Харытонава (Мусіць, таму, што такія выхадныя, як у героя здымка, у іх здараюцца вельмі рэдка. Часцей за ўсё ў суботу і нядзелю, і не толькі летам, яны працуюць, асвятляючы мерапрыемствы, што праходзяць у раёне.):
Призываю журналистов
Провести так выходной!
Островецкий край искристый
Стал вам крышею родной.
Больше конкурсов в газете!
Люди любят ваш, свой труд.
В ней страницу всех поэтов
С нетерпением все ждут.
Намёк на рэдкія выхады «Літаратурнай старонкі» зразумелі, пра конкурсы пачулі, за пажаданне «провести так выходной» дзякуем. Пастараемся ўсё выканаць – але не гарантуем: жыццё – рэч непрадказальная, а наша паўсядзённая праца – тым больш.
Пра цудоўны адпачынак піша і Марыя Бруйко. Сапраўды, што можа быць лепш, калі
Отдыха выпал хороший денёк!
Знойное лето, горячий песок...
Птички щебечут, звонко поют.
Солнышко греет…
Сижу, как в раю!
Кончилась рыбалка,
тихая охота –
Мой недельный отпуск дикаря.
Дома ждёт давно уж
срочная работа
И моя принцесса –
красавица жена.
Спадзяёмся, што ў кожнага з нашых чытачоў гэтым летам выдаўся хоць дзянёк ці два падобнага адпачынку, калі «сяджу, як у раі» і ні пра што не думаю…
Але ўсё добрае вельмі хутка заканчваецца. Лета, калі вы заўважылі, – асабліва. На яго законы часу, здаецца, не распаўсюджваюцца.
І разам з летам заканчваецца гэты этап конкурсу. (Спадзяёмся, што толькі гэты, бо нешматлікасць удзельнікаў наводзіць на сумныя думкі пра яго неабходнасць.)
Час падводзіць вынікі.
Найбольш членам журы спадабаўся патрыятычны варыянт Рэгіны Дрэмы, радкі з якога вынесены ў загаловак: ён набраў 130 ачкоў і заняў першае месца. На другім – пажаданне Аляксандра Харытонава журналістам так правесці выхадны, як герой здымка: 120 ачкоў. На трэцім – баба Лена (Ленарада Якель): 80 ачкоў.Віншуем пераможцаў!