Завершился областной конкурс пионерских дружин
Абласны агляд-конкурс піянерскіх дружын “Раўненне на сцяг!”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вызначыў лепшых.Спачатку ў Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап гэтага конкурсу. Піянерскія дружыны дэманстравалі тэхніку і прыёмы работы са сцягам, якасць страявой падрыхтоўкі, а яшчэ – дастойны знешні выгляд, уменне ўрачыста і эмацыянальна выступаць.
У выніку пераможцамі раённага этапу сталі дзве дружыны: імя Алега Кашавога з Гудагайскай СШ і імя Ф.І. Паташкевіча з гімназіі. Другое месца падзялілі ўдзельнікі з Варнянскага ясляў-сада-СШ,
Міхалішкаўскай і Гервяцкай сярэдніх школ. Трэцяе месца заняла дружына з СШ №1.
Прадстаўляць Астравеччыну на абласным аглядзе-конкурсе выпала піянерскай дружыне гімназіі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі 19 раёнаў Гродзенскай вобласці.
У выніку дружына астравецкай гімназіі была ўзнагароджана дыпломам удзельніка, а асабісты дыплом пераможцы і прыз у намінацыі “Лепшы асістэнт” атрымала Алёна Івашка.
Віншуем нашых актывістаў!
---------------------------------------------------
Таццяна Касюк, метадыст ЦТДіМ.
