Запаліць феерверк – і не атрымаць штраф
Каляды і Новы год… Мішура, ёлка, мноства разнастайных агеньчыкаў і ўпрыгожанняў. Усё гэта нярэдка дапаўняе больш яркі і эфектыўны спосаб святкавання – шматлікія феерверкі, петарды, хлапушкі і іншая піратэхніка. Аднак, выкарыстоўваючы гэтыя прыстасаванні не трэба забываць аб асцярожнасці і акуратнасці. Асабліва звяртаем увагу, што піратэхніка ў руках непаўналетніх вельмі часта можа прывесці да бяды.
Каб папярэдзіць гэтыя няшчасныя выпадкі нагадваем, што, згодна арт.17.1 КоАП Рэспублікі Беларусь выкарыстанне піратэхнічных вырабаў падлеткамі, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, караецца штрафам у памеры ад 2 да 8 базавых велічынь. А за наўмыснае знішчэння ці пашкоджання якой-небудзь маёмасці (арт.10.9) належыць штраф ад 30 да 50 базавых велічынь.
Адказнасць за гэтыя правапарушэнні надыходзіць з 14 гадоў. Аднак не трэба думаць, што меншыя аматары “пагуляць” з піратэхнікай застануцца непакаранымі. Згодна з арт. 9.4 ч.1 КоАП за такія жарты будуць адказваць іх бацькі – яны атрымаюць папярэджванне або штраф у памеры да 10 базавых велічынь.
Р. ГАЙДУЛЬ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх.