Заместитель премьер-министра Республики Беларусь Н.Кочанова посетила предприятия города Гродно

Качанова в ГродноНамеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава наведала з рабочым візітам прадпрыемствы Гродна.

На сустрэчы з калектывамі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі засяродзіла ўвагу на тое, што ў Беларусі не спыняе сваё дзеянне ні адна сацыяльная праграма. У наступным годзе і ў наступнай пяцігодцы Беларусь прадоўжыць развівацца як сацыяльная дзяржава, прыярытэтам якой застаецца клопат аб людзях, падкрэсліла Наталля Качанава. Усе дзяржпраграмы сацыяльнай накіраванасці, якія завяршаюцца ў бягучым годзе, застаюцца і будуць дзейнічаць далей, нягледзячы на эканамічна няпросты час. Кардынальных змен у канцэпцыі дзяржпраграм на 2016-2020 гады не будзе.
Паводле яе слоў, за папярэдні перыяд не было дапушчана зрываў у своечасовай выплаце грамадзянам дапамог або пенсій, калі якое-небудзь прадпрыемства мела запазычанасць, дзяржава брала нагрузку на сябе і людзі атрымлівалі належныя сацы-яльныя выплаты.
Намеснік прэм'ер-міністра падкрэсліла, што папярэднія праграмы паказалі сваю эфектыўнасць. На-прыклад, мерапрыемствы па дэмаграфічнай бяспецы прывялі да павелічэння колькасці насельніцтва Беларусі больш як на 13 тыс. чалавек.