Заготавливайте берёзовый сок правильно!

На календары яшчэ сярэдзіна сакавіка, а надвор’е радуе людзей цёплымі днямі. У дрэвах распачаўся актыўны рух соку, а гэта значыць – нарэшце можна паласавацца натуральным гаючым бярозавікам. Пагэтаму варта ўзгадаць асноўныя моманты нарыхтоўкі соку.

Па-першае, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець лясны білет. Па-другое, грамадзяне маюць права свабодна нарыхтоўваць сок толькі на спецыяльна адведзеных для падсочкі ўчастках ляснога фонду з абавязковым захаваннем тэхналогіі падсочкі. Інфармацыю аб гэтых участках і аб магчымасці набыцця соку можна даведацца ў лясгасе або лясніцтвах па месцы жыхарства.

Варта памятаць, што нарыхтоўка соку з клёну востралістнага забаронена, гэтаксама як і ўвогуле нарыхтоўка драўніннага соку ў прыбярэжных палосах рэк, азёр, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог, у населеных пунктах, у дэндралагічных парках.

За парушэнне правілаў і тэхналогій нарыхтоўкі соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф памерам да 20 базавых велічынь (3 600 000 рублёў). Парушальнікам таксама давядзецца кампенсаваць кошт незаконна нарыхтаванага соку: за кожны кілаграм бярозавіку трэба будзе заплаціць 18 000 рублёў.

------------------------------------------------------------------

Сяргей ГАРБАЦЕНКА, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.