Загонная охота открыта
З 1 кастрычніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адкрываецца загоннае паляванне з сабакамі ў светлы час сутак на лася, кабана, касулю, высакароднага і плямістага аленяў, лань, муфлона.Працягнецца паляванне да 31 снежня.
Загоннае паляванне вельмі цікавае і захапляючае, таму на яго збіраецца вялікая колькасць паляўнічых. Тут ёсць магчымасць не толькі папаляваць, але і паразмаўляць, і падзяліцца вопытам.
Аднак, як і любое паляванне, загоннае патрабуе сур’ёзных адносінаў і захавання патрабаванняў тэхнікі бяспекі.
Паляўнічым забараняецца самастойна мяняцца нумарамі і сыходзіць з нумара да заканчэння палявання, прымяняць самазарадную зброю з ёмістасцю магазіна больш чым на пяць патронаў, а таксама патроны да наразной зброі з абалонкавай куляй і да гладкаствольнай зброі з круглай куляй, ажыццяўляць стральбу ўздоўж стралковай лініі, за межамі свайго сектара і пасля сігнала аб заканчэнні загона.
Таксама хочацца нагадаць, што ўказанні кіраўніка палявання ў працэсе палявання абавязковыя для ўсіх яго ўдзельнікаў і павінны выконвацца. Кіраўнік мае права забараніць удзельнічаць у паляванні таму, хто парушае правілы бяспекі ці не выконвае яго ўказанні, без кампенсацыі ўнесенай ім платы за паляўнічую пуцёўку на дазвол на дабычу паляўнічай жывёлы.
“Тэлефон даверу” Смаргонскай міжрайінспекцыі: 3-26-74.
---------------------------------------------------------------------
Сяргей ГАРБАЦЕНК А, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
