Задай вопрос журналисту!
Правядзенне “Прамых ліній” стала ўжо традыцыйным. На найбольш значных з іх прысутнічаюць журналісты, каб затым расказаць чытачам пра пытанні, якія ўздымаюць людзі, і іх вырашэнне.А напярэдадні Дня друку, які будзе адзначацца ў нашай краіне 5 мая, мы вырашылі правесці “Прамую лінію” калектыву рэдакцыі са сваімі чытачамі.
25 красавіка з 10 да 13 гадзін можна патэлефанаваць па нумары 2-11-09 і задаць любыя цікавячыя вас пытанні любому з журналістаў ці тэхнічных супрацоўнікаў газеты. Тэматыка пытанняў не абмежаваная: дзейнасць рэдакцыі, праца журналістаў, новыя тэмы ці героі газетных публікацый… Можна крытыкаваць ці выказваць словы падзякі, уздымаць злабадзённыя праблемы, якія патрабуюць вырашэння. Абяцаем: ніводнае пытанне не застанецца без увагі!
Чакаем вашых тэлефанаванняў 25 красавіка з 10 да 13 гадзін!
Фота з сайта acherkasov.com.