Задача поставлена: не допустить пожаров и гибели на них людей

8399424434639Памяншэнне колькасці пажараў і гібелі людзей на іх – асноўныя задачы, якія стаялі перад удзельнікамі пасяджэння, якое з дапамогай відэасувязі прайшло ва ўсіх райвыканкамах Гродзенскай вобласці.

Адкрыў пасяджэнне намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко, які паведаміў аб сітуацыі, што склалася ў нашай вобласці з пажарамі.
– Так, калі колькасць пажараў па краіне зменшылася – а сярэдні паказчык складае мінус 10,2, – то ў Гродзенскай вобласці ён усталяваўся на адзнацы мінус 1,3. Тое ж назіраецца і з гібеллю людзей на пажарах: калі ў краіне гэты паказчык складае мінус 23, то ў Гродзенскай вобласці толькі мінус 3,8, – паведаміў Уладзімір Іосіфавіч.
Намеснік старшыні аблвыканкама таксама ахарактарызаваў сітуацыю з пажарамі ў сельскіх населенных пунктах: у параўнанні з мінулым годам іх колькасць у сярэднім па вобласці павялічылася на 4,6.
На пасяджэнні былі прааналізаваны асноўныя прычыны гібелі людзей у агні. Як сведчыць статыстыка, прычынамі пажараў з’яўляюцца няспраўнае газавае і электраабсталяванне, пячное атапленне, а таксама курэнне і злоўжыванне алкаголем. Прычым апошні фактар – адзін з лідараў сумнай статыстыкі.
Прысутнічаў на пасяджэнні і намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Андрэевіч Лісковіч, які падкрэсліў, што на аглядавыя камісіі ўскладаецца не толькі адказнасць за папярэджанне надзвычайных сітуацый, але і асабістая адказнасць кожнага члена камісіі за чалавечыя жыцці.
– Пакуль у статыстыцы сустракаюцца такія сумныя выпадкі, калі на пажары гінуць цэлыя сем’і, нельга бяздзейнічаць, – лічыць Віктар Андрэевіч Лісковіч.
Менавіта таму на пасяджэнні была пастаўлена задача недапушчэння пажараў і гібелі людзей у агні.

----------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.