Зачем проводится судебная экспертиза?
1
Зараз па тэлебачанні можна ўбачыць шмат серыялаў, дзе вопытныя спецыялісты-эксперты расследуюць розныя злачынствы на аснове вывучэння і даследавання драбнейшых часціц. Аднак судовая экспертыза з’яўляецца незамянімым памочнікам праваахоўных органаў не толькі ў кіно, але і ў жыцці.Значнасць судова-псіхіятрычнай і псіхолага-псіхіятрычнай экспертыз па грамадзянскіх справах узрастае. У апошні час папулярнасць набываюць пасмертныя судова-псіхіятрычныя экспертызы, якія назначаюцца для выяўлення псіхічнага стану грамадзяніна пры заключэнні грамадзянска-прававога акта: здзелкі, шлюбу, дароўнага запісу, завяшчання ці іншага. Пасля смерці асобы, як правіла, нярэдка ўзнікаюць іскі аб прызнанні актаў несапраўднымі з-за псіхічнага стану грамадзяніна. Вось тады і ўступае ў сілу пасмертная судова-псіхіятрычнай экспертыза. Аднак пры яе правядзенні ў распараджэнне экспертаў прадстаўляецца толькі вельмі абмежаваны аб’ём звестак. Інфармацыя аб псіхічным стане недастатковая і супярэчлівая, а нярэдка ў прадстаўленых дакументах і зусім адсутнічае такая характарыстыка грамадзяніна пры заключэнні грамадзянска-прававога акта. Задача экспертызы ўскладняецца і тым, што і медыцынская дакументацыя, прывязаная да матэрыялу, часта вельмі кароткая і лаканічная. Пры гэтым медыкі, не маючы спецыяльнай падрыхтоўкі, абмяжоўваюць свой кантакт з пацыентамі пытаннямі аб яго фізічным стане і тым самым не распазнаюць псіхічныя расстройствы. А паказанні сведак – сумбурныя і амаль заўсёды супярэчлівыя. У выніку ўсё гэта вельмі ўскладняе і замаруджвае работу экспертаў, а значыць і ставіць пад сумненне вердыкт экспертызы.
Аднак усё можна папярэдзіць і прадугледзець – для гэтага трэба правесці прыжыццёвую экспертызу. Зрабіць гэта можна на платнай аснове ва ўсіх экспертных установах Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Псіхіятрычнае (псіхалагічнае, псіхолага-псіхіятрычнае) даследаванне праводзіцца пры добраахвотнай згодзе грамадзяніна або яго законнага прадстаўніка. Неабходна толькі напісаць заяву, у якой указваюць прычыны для правядзення экспертызы.
Спецыяльная экспертная камісія ўсебакова вывучыць і даследуе псіхічны і псіхалагічны стан асобы, а пасля дасць кваліфікацыйную адзнаку яго здольнасці або няздольнасці разумець і прымаць адпаведныя рашэнні пры заключэнні грамадзянска-прававых актаў.
Правядзенне такіх прыжыццёвых даследаванняў дазволіць аблегчыць і палепшыць работу судовай экспертызы ў грамадзянскім працэсе.
--------------------------------------
І. Леаненка, начальнік сектара судова-псіхіятрычных экспертыз аддзела медыцынскіх судовых экспертыз Лідскага МРА.
