Забота о чужих - благородное дело

Пяцёра хлопчыкаў з дзіцячага сацыяльнага прытулку Астравецкага раёна разам з выхавальнікам Аленай Іванаўна Сідарэнка наведалі жанчын паважанага ўзросту ў Дзень пажылых людзей.

Першай, да каго завіталі выхаванцы прытулку, стала Таццяна Нікіфараўна Волкава, якая шмат гадоў свайго жыцця аддала дзеткам. Хлопчыкі павіншавалі жанчыну з Днём пажылых людзей, уручылі кветкі і самаробную паштоўку.
Таццяна Нікіфараўна расказала дзецям пра свой жыццёвы шлях: канцлагер, выпрабаванні, адзіноту… Жанчына прызналася, што нікому не жадае ўбачыць тую вайну, якую яна перажыла. А хлопчыкам пажадала, каб слухалі настаўнікаў.
Ядвіга Іосіфаўна Шыманская і Ірына Станіславаўна Булькевіч (маці і дачка) сустракалі гасцей шакаладнымі цукеркамі. Хлопчыкі пажадалі жанчынам здароўя, доўгіх гадоў жыцця і таксама ўручылі кветкі з паштоўкамі.
Ірына Станіславаўна была ўдвая здзіўлена нечаканым візітам, таму што, акрамя дзяцей, яе віншавалі са святам і былыя вучні (педагог-псіхолаг і выхавальніца дзіцячага сацыяльнага прытулку).
У хлопчыкаў, якія часова жывуць у прытулку, не было магчымасці павіншаваць з Днём пажылых людзей сваіх бабуль і дзядуль, але яны падарылі хвілінкі радасці чужым бабулям.


---------------------------------------------------
Э. Масейка , педагог-псіхолаг ДСП.