За управление автомобилем в нетрезвом виде предусмотрена конфискация транспортного средства
У рамках нагляду за выкананнем заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў і працоўнай дысцыпліне Генеральнай пракуратурай праведзены аналіз практыкі прыцягнення асоб да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.Пры прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.16 КоАП правапарушальнікі ў абавязковым парадку пазбаўляюцца права кіравання ўсімі відамі транспарту на тры гады. На працягу гэтага тэрміну яны не маюць права садзіцца за руль любога аўтатранспарту. Адміністрацыя прадпрыемства ў сваю чаргу не можа дапускаць такіх грамадзян да выканання работ, звязаных з кіраваннем транспартам. Тым не менш часта кіраўнікі, ведаючы, што іх работнікі пазбаўлены правоў, усе роўна дазваляюць ім працаваць за рулём.
З 24 кастрычніка 2013 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Крымінальны кодэкс, на аснове якіх зараз за здзяйсненне злачынства па арт. 317-1 КК прадугледжана канфіскацыя транспарту, якім кіраваў нецвярозы вадзіцель, незалежна ад права ўласнасці. Прымяненне спецыяльнай канфіскацыі не будзе залежыць ад таго, каму належыць транспарт на праве ўласнасці: вінаватай фізічнай асобе ці юрыдычнай, у якой ён працуе. У той жа час ёсць выпадкі, калі кіраўнікі прадпрыемстваў прымаюць на работу грамадзян, не ведаючы, што яны пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. Таму паведамляем, што зараз усю неабходную інфармацыю аб прыцягненні таго ці іншага работніка да адміністрацыйнай адказнасці можна атрымаць у адпаведным аддзяленні ДАІ, а таксама на сайце Гродзенскай Дзяржаўтаінспекцыі, дзе ёсць спіс асоб, пазбаўленых вадзіцельскіх правоў.
----------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
13.12.2013 года каля 18.50 у в. Слабодка на аўтадарозе Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам легкавога аўтамабіля “Аудзі А4”, у выніку якога загінуў пешаход.
Просьба да сведак і грамадзян, якім што-небудзь вядома аб гэтым здарэнні, паведаміць у аддзяленне ДАІ па тэл.: 2-00-63, 2-33-48.
