За незаконные действия обязательно придётся расплачиваться
Штогод на тэрыторыі Астравеччыны выяўляюцца карупцыйныя справы і вінаватыя прыцягваюцца да адказнасці. Як сведчыць практыка, найбольш папулярнымі месцамі для карупцыйнай дзейнасці сталі сферы сельскай гаспадаркі, гандлю і будаўніцтва.Не абышлося без падобных злачынстваў і сёлета.
Так, у студзені гэтага года раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да галоўнага інжынера-будаўніка СВК “Гервяты” грамадзяніна Б. за крадзёж шляхам злоўжывання службовых паўнамоцтваў. Было ўстаноўлена, што мужчына, які з’яўляўся адказным за будаўніча-мантажныя работы на малочна-таварнай ферме ў Дайлідках, украў стальныя дзверы коштам больш за 3 мільёны рублёў, якія прызначаліся для гэтага аб’екта. У выніку грамадзянін Б. расплаціўся за дзверы значна даражэй – у адносінах да яго судом Астравецкага раёна вынесены прыгавор і яму прызначана пакаранне ў выглядзе забароны на працягу трох гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый. У дадатак да гэтага ён абавязаны выплаціць штраф у памеры 150 базавых велічынь – а гэта 22 500 000 рублёў.
Яшчэ адна карупцыйная справа была ўзбуджана ў красавіку 2013 года. А ўжо ў лютым 2014 года судом Астравецкага раёна быў вынесены абвінавачвальны прыгавор у адносінах да былога дырэктара дзяржаўнай установы “Вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі райсельгасхарчу” грамадзяніна С. за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Выс-ветлілася, што кіраўнік аформіў сабе правядзенне неіснуючых тэарэтычных заняткаў і атрымаў за гэта незаконны мільён рублёў, украўшы тым самым яго з бюджэтных сродкаў. У выніку жаданне зарабіць “халяўны” мільён закончылася для мужчыны пакараннем у выглядзе пазбаўлення магчымасці на працягу года займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, а таксама штрафам у памеры 30 базавых велічынь, што склала 3 900 000 рублёў.
Ніводная з гэтых спраў не была абскарджана і апратэставана. Назначаны судом у якасці дадатковага пакарання штраф быў выплачаны абвінавачваемымі поўнасцю.
Хочацца, каб гэтыя прыклады паслужылі навукай для іншых грамадзян, бо лепш вучыцца на чужых памылках. Памятайце, што за незаконныя дзеянні абавязкова прыйдзецца расплачвацца – рана ці позна.
----------------------------------
Анастасія ЮРКОЙЦЬ, памочнік пракурора раёна.
