За доброту и отзывчивость поблагодарили жители д.Кореняты продавца Ольгу Юрьевну Мартинкевич

Напэўна, няма большага скарбу, чым звычайныя ветлівыя адносіны да чалавека, і ніякія грошы не заменяць шчырых, добрых учынкаў.

Мы жывём у невялічкай вёсцы Караняты, дзе жыхары ў асноўным – пажылыя людзі. Двойчы на тыдзень, у панядзелак і пятніцу, да нас прыязджае аўталаўка. Мы заўсёды чакаем яе з нецярпеннем і задавальненнем. Канешне, прыемна прыкупіць што-небудзь смачненькае – але яшчэ больш прыемна, калі цябе сустракаюць з усмешкай і добрым словам. Нам, жыхарам Каранятаў, вельмі пашанцавала, што прадаўцом на аўталаўцы працуе Вольга Юр’еўна Марцінкевіч. Яна – добрая і ветлівая, для кожнага пакупніка знойдзе цёплае слова, заўсёды параіць, што лепш купіць, і выканае любы заказ. Гэта нялёгкая праца, таму што зімой у аўталаўцы холадна і няўтульна. Але, нягледзячы на ўсе нязручнасці, наша Вольга Юр’еўна ўсё роўна ў прызначаны час сустракае нас з усмешкай.
Ад імя ўсіх пакупнікоў хочацца падзякаваць жанчыне за яе шчырасць, дабрыню і нялёгкую працу і пажадаць ёй сямейнага шчасця, здароўя і дабрабыту.


--------------------
З удзячнасцю
– Марыя Уладзіславаўна ЯКУБЦЭВІЧ.