З панядзелка, 21 сакавіка, на Астравеччыне пачнецца нарыхтоўка соку

З дня на дзень на Астравеччыне пачнуць масава нарыхтоўваць бярозавы сок.

Набыць бярозавік можна будзе ў лясніцтве па месцы жыхарства ці на дзялянцы. У Астраўцы яго будуць прадаваць на аўтамабільнай стаянцы побач з гандлёвым цэнтрам «Замі».

Літр бярозавага соку на складзе лясніцтва будзе каштаваць 25 капеек, у лесе – 20.

Можна нарыхтаваць бярозавік і самастойна з выкананнем правілаў пастановы Міністэрства лясной гаспадаркі. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясніцтва, супрацоўнікі якога пакажуць адведзеныя для гэтых мэт участкі, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі.

Памятайце, што за парушэнне правілаў нарыхтоўкі бярозавага соку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Па словах спецыялістаў Астравецкага доследнага лясгаса, актыўнасць руху сокаў залежыць ад надвор’я, таму магчымы перабоі з наяўнасцю бярозавіка ў месцах яго рэалізацыі.

З панядзелка, 21 сакавіка, на Астравеччыне пачнецца нарыхтоўка соку

Текст: