З беларускімі прысмакамі знаёмяць у бібліятэцы

Міхалішкаўская бібліятэка працягвае праект “Да роднай мовы крок зрабі”. На гэты раз юных чытачоў знаёмілі з асаблівасцямі беларускай кухні.

Што елі нашы продкі? З якімі абрадамі было звязана іх прыгатаванне? Як называлі стравы, якія сёння здаюцца экзатычнымі? – адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ўдзельнікі гульні-віктарыны “Беларускія прысмакі”.

Дзеці не толькі пазнаёміліся з нацыянальнымі традыцыямі, але і зразумелі, наколькі багатая наша спадчына.

Сустрэчу завяршыла дэгустацыя страў, якія былі прыгатаваны да мерапрыемства.

Традыцыі жывыя, пакуль іх смакуюць, аб іх гавораць і перадаюць маладому пакаленню.


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.