З 9 сакавіка на Астравеччыне пачнецца тэхагляд сельгасмашын
Паспяховасць правядзення палявых работ вясной у многім залежыць ад стану трактароў. На Астравеччыне тэхагляд сельскагаспадарчай тэхнікі пачнецца з 9 сакавіка.
Па словах галоўнага дзяржаўнага інспектара інспекцыі дзяржтэхагляда ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслава Яроміча, сельгастэхніка астраўчан будзе праходзіць тэхагляд 14 сакавіка на базе Астравецкай сельгастэхнікі, а тэхніка жыхароў раёна сумесна з транспартам гаспадарак у наступныя дні: 9 сакавіка – КСУП “Гудагай”, 11 – КСУП “Гервяты”, 12 – КСУП “Міхалішкі”, 15 – КСУП “Варняны”, 16 – РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” .
Тэхагляд трактароў і іншых самаходных машын каштуе 0,3 базавыя велічыні, прычэпаў і паўпрычэпаў – 0,2. Сродкі трэба пералічыць на разліковы рахунак ВY57 АКВВ 3600522000001 0000000, код плацяжу 03002.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.
