З 24 сакавіка ў райкаме ГА БРСМ будуць працаваць “Пункты дабра”
для збору гуманітарнай дапамогі бежанцам з Украіны.
Жадаючыя могуць прыносіць шампунь, вадкае мыла, зубную пасту, вільготныя сурвэткі, пральны парашок, аднаразовы посуд і іншыя сродкі гігіены і рэчы першай неабходнасці па адрасе: г. Астравец, вуліца Ленінская, 5 (2-гі паверх).
Таксама ГА БРСМ аднавіў дабрачынны рахунак для збору грошай для аказання дапамогі ўкраінскім бежанцам. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць тут: www.brsm.by.

