З 21 снежня на Астравеччыне працуюць елачныя кірмашы

Набыць навагодняе дрэва можна будзе да 5 студзеня ўключна, акрамя выхадных – 25 снежня і 1 студзеня. Астравецкі доследны лясгас у гэты перыяд плануе прадаць каля 1 500 елак і сосен.

У Астраўцы жывыя дрэвы прадаюць на аўтамабільных стаянках на вуліцы Ленінскай ля рынка і ля раённай паліклінікі. Вяскоўцы могуць набыць елку ці сасну па месцы жыхарства ў лясніцтве.


Дрэва вышынёй да метра каштуе 10 рублёў, да двух метраў – 11 рублёў. Елка блакітная крыху даражэйшая: 15 (да 1 м) і 16 (да 2 м) рублёў адпаведна. Набыць жывую елачку ў кадцы можна за 10 рублёў у лесагадавальніку.

Напярэдадні навагодніх святаў дзяржаўная лясная ахова сумесна з права- і прыродаахоўнымі органамі будзе выяўляць аматараў дармовых елак.

– Высякаць дрэвы ў лесе забараняецца, – расказаў інжынер па ахове і абароне лесу Юрый Касцюкевіч. – Выяўляць парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства будзем і з дапамогай камер фота- і відэафіксацыі.

За самавольна ссечанае дрэва давядзецца заплаціць штраф у памеры да 50 базавых велічынь, кампенсаваць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду і кошт дрэва.





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: