З 20 снежня пачнуць працаваць ёлачныя кірмашы ў Астравецкім раёне


Традыцыйныя кірмашы па продажы жывых хвойных дрэў распачнуцца на Астравеччыне 20 снежня. 

Жывое навагодняе дрэва можна будзе набыць з 10.00 да 18.00 у спецыяльна адведзеных для рознічнага гандлю мес­цах і ва ўсіх лясніцтвах раёна. У Астраўцы гэта аўтастаянкі па вулі­цы Ленінскай (насупраць рынка) і завулку Кастрычніцкім (праз дарогу ад магазіна «Пачастунак»), побач з адміністрацый­ным будынкам лясгаса. Вяскоўцам за навагоднім дрэвам трэба звяртацца ў лясніцтва па месцы жыхарства. Дарэчы, сёлета ў параўнанні з мінулым годам жывыя дрэвы не падаражэлі.

 Елкі ў кадках можна будзе купіць у лесагадавальніку і некаторых гарадскіх кропках продажу. Нагадаю, што напярэдадні свят лясная ахова працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Аматараў дармовых елак чакае штраф. Таксама давядзецца кампенсаваць кошт незаконна ссечанага дрэва і нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду. 


Текст:
Фото: Алёна Ганулич