З 20 снежня на Астравеччыне распачнуцца ёлачныя кірмашы

Навагоднія святы складана ўявіць без традыцыйнай ёлкі або сасны. Набыць жывое дрэва можна будзе ўжо з 20 снежня на кірмашах ў Астраўцы і ў лясніцтвах па месцы жыхарства.

Плануецца, што гандаль будзе ажыццяўляцца з 20 па 31 снежня з 10.00 па 18.30.

Жыхары Астраўца змогуць адшукаць колкую прыгажуню на аўтамабільных стаянках па вуліцы Ленінскай (каля гарадскога рынка), побач з паліклінікай і адміністрацыйным будынкам лясгаса.

Акрамя гэтага, можна будзе набыць ёлкі ў кадках і навагоднія букеты.

Як адзначылі ў Астравецкім вопытным лясгасе, напярэдадні калядных і навагодніх свят лясная ахова будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Аматараў дармовых навагодніх дрэў чакае штраф у памеры да 30 базавых велічынь. Таксама давядзецца кампенсаваць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду і кошт незаконна высечанай хвоі.

Текст: Алёна Ганулич