З рэспублікі з “серабром” вярнуліся Юля Сцефановіч і Уладзіслаў Міхно

З узнагародамі вярнуліся з рэспубліканскай алімпіяды нашы юныя алімпіёнікі.


Юля Сцефановіч, дзесяцікласніца Гервяцкай школы, сёлета зноў была ўключана ў склад абласной зборнай і ўдзельнічала ў рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі, якая праходзіла ў горадзе Баранавічы. На гэты раз Юлі ўдалося даказаць, што яна дастойна больш высокай узнагароды, чым грамата за дасягнутыя поспехі, якую дзяўчына атрымала ў мінулым годзе – яна заваявала дыплом ІІ ступені.
Дзесяцікласнік гімназіі №1 Уладзіслаў Міхно сёлета таксама замахнуўся на рэспубліканскі алімп. Ужо не першы год Уладзіслаў удзельнічае ў рэспубліканскай алімпіядзе па хіміі – і сёлета зноў паказаў трывалыя веды і заваяваў дыплом ІІ ступені.
Віншуем Юлю Сцефановіч і яе настаўніка Івана Пятровіча Харытончыка, а таксама Уладзіслава Міхно і яго настаўніка хіміі Віталія Тадэвушавіча Стаціну з поспехам на рэспубліканскай алімпіядзе.
Так трымаць!


Алена ЯРАШЭВІЧ.