З Новым годам!
Дарагія астраўчане і жыхары раёна!
Сардэчна і шчыра віншуем вас з надыходзячым 2012 годам!
У гэтыя святочныя дні мы падводзім вынікі сваёй дзейнасці ў адыходзячым годзе, намячаем адпраўныя кропкі для новых добрых спраў і ўчынкаў. Адыходзячы 2011 год быў складаны і няпросты, але багаты на добрыя справы, поспехі радасці і перамогі.
Самых шчырых слоў заслужылі работнікі сельскай гаспадаркі, усе, хто працуе на фермах і ў майстэрнях, на палях і пераапрацоўчых прадпрыемствах. Нягледзячы на складаныя ўмовы, у раёне атрыманы добры ўраджай, павысіліся эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, значную прыбаўку зрабілі жывёлаводы. Дзякуй вам за самаахвярную працу.
Шчыра дзякуем за добрасумленную працу прамыслоўцам і будаўнікам, працаўнікам спажывецкай кааперацыі і сферы абслугоўвання, педагогам, медыкам, работнікам культуры, усім працаўнікам сацыяльнай сферы – словам, працаўнікам усіх галін і прафесій, чыімі намаганнямі дасягаецца наш агульны дабрабыт.
Усім жыхарам Астравеччыны жадаем у Новым годзе моцнага здароўя, добрага настрою, дабрабыту, дастатку, спакою, узаемаразумення, дабра, міласэрнасці, паспяховага здзяйснення ўсіх планаў і пажаданняў.
Хай у душы кожнага з нас жывуць дабрыня, шчырасць, павага адзін да аднаго.
З Новым годам! З новым шчасцем!
А.Д. КАВАЛЬКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
В.В. БАРТАШЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Паважаныя жыхары Астравеччыны!
Шчыра і сардэчна віншую вас з надыходзячым Новым годам і Ражаством!
У гэтыя святочныя дні, калі кожны чалавек узгадвае ўсё лепшае, што адбылося ў яго жыцці ў адыходзячым годзе і будуе планы на будучыню, хачу пажадаць сваім выбаршчыкам, усім жыхарам Астравецкага раёна міру і спакою, добрага настрою і плённай працы.
Хай збываюцца вашы найлепшыя планы і задумы, радуюць родныя і блізкія, не падводзіць здароўе і ў кожнай сям’і будзе дабрабыт, спакой і ўзаемаразуменне.
Т.Г. ГОЛУБЕВА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.