Юные островецкие исследователи успешно выступили на научно-практической конференции "Хрустальная Альфа"

Шостая канферэнцыя навукова-даследчых работ вучняў «Крыштальная Альфа» прайшла ў Гродне. Удзел у мерапрыемстве прынялі шэсць школьнікаў з Астравеччыны. Чатыры з іх вярнуліся на радзіму з дыпломамі рознай ступені.

Першапачаткова работы школьнікаў прайшлі завочны конкурс – з 15 навуковых даследаванняў, што астраўчане адправілі на конкурс, былі адабраны шэсць.

Сёлета канферэнцыя праходзіла ў два этапы. Спачатку «мераліся» сіламі і навуковымі пазнаннямі ўдзельнікі філалагічнага і гуманітарнага профілю, а потым – хіміка-біялагічнага і матэматычнага.

У выніку нашы школьнікі не толькі сябе паказа лі і на іншых паглядзелі, але і вярнуліся на Астравеччыну з узнагародамі.

Так, дыпломам І ступені была ўзнагароджана Юлія Івашка (гімназія №1). Дзяўчына пад кіраўніцтвам Таццяны Вадзімаўны Берняковіч рыхтавала даследаванне па тэме «Фанетычныя асаблівасці ў мове жыхароў Астравеччыны» – і за сваю стараннасць атрымала найвышэйшую ўзнагароду.

Прадстаўнік Варнянскага НПК Антон Юркойць (кіраўнік – Алена Іванаўна Юркойць) працаваў над вывучэннем тыпаў краніравання і ўраджайнасці яблыні сартоў «Антэй» і «Алеся» ў садах рознай шчыльнасці, Ганна Буйко з Рытанскага НПК (кіраўнік – Вольга Казіміраўна Юргелянец) вывучала змяненні малюнка і афарбоўкі спіны ў папуляцыі травяной жабы, а гімназістка Анастасія Карнэлік (кіраўнік – Марыя Браніславаўна Юркойць) даследавала эцюды аб інварыянце ў матэматыцы. Усе названыя юныя даследчыкі былі ўзнагароджаны Дыпломамі ІІІ ступені.

--------------------------

Алена ЯРАШЭВІЧ.