Юные островецкие флористы покорили жюри областного конкурса

конкурс цветочная фантазияУ Гродне адбыўся абласны конкурс фларыстаў-аранжыроўшчыкаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 46 вучняў з устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці.

Свае творчыя здольнасці і крэатыўны падыход дзеці дэманстравалі ў дзвюх намінацыях – «Кветкавы кактэль» і «Беларусачка». Па ўмовах конкурсу ўдзельнікам для ўвасаблення сваёй творчай ідэі адводзілася адна гадзіна. Пакуль канкурсанты працавалі, іх педагогі таксама былі занятыя справай – яны ўдзельнічалі ў майстар-класе па пляценню з папяровай лазы.
конкурс цветочная фантазия1У намінацыі «Кветкавы кактэйль» гонар Астравецкага ЦТДіМ абараняла навучэнка гуртка “Калейдаскоп” Ульяна Майзік (кіраўнік Наталля Вацлаваўна Рынковіч). Дзяўчынка выконвала кветкавую кампазіцыю ў тэхніцы світ-фларыстыка (састаўленне “салодкіх” букетаў). Кампазіцыя атрымалася вельмі прыгожай і толькі крыху не дацягнула да прызавога месца.
А вось дзяўчаты з гуртка “Ачумелыя ручкі” Лізавета Дрэма і Дар’я Віннічак (кіраўнік Валянціна Вільеўна Віннічак) святкавалі перамогу – яны занялі трэцяе месца ў намінацыі «Беларусачка». Ліза ўпрыгожвала фларыстычным матэрыялам этнічны касцюм, сшыты з льняной тканіны, у які была апранута Дар’я. І сам касцюм, і яго абарона, і назва касцюма “Астраўчанка” спадабалася не толькі журы, але і ўсім прысутным у зале.
Віншуем дзяўчат і жадаем далейшых поспехаў!

І. Мілешка, метадыст.