Юны музыкант Аляксей Каўганка “ўзяў” ударны “талісман”

Рэспубліканскі “Талісман удачы” скарыўся юнаму ўдарніку Аляксею Каўганка.

Навіна прыемная ўдвая, бо гэта першая ўзнагарода вучняў класа ўдарных інструментаў, які адкрыўся ў Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў больш за год назад. Майстэрству іграць на ўдарных падапечных вучыць Яна Амялішка. Другі год займаецца ў яе і Аляксей Каўганка. Назіраючы, з якімі азартам і спрытам хлопчык асвойвае музычныя навыкі, настаўнік вырашыла паўдзельнічаць з ім у рэспубліканскім фестывалі-конкурсе “Талісман удачы – 2021”. І не памылілася: у намінацыі “Духавыя і ўдарныя інструменты” Аляксей “узяў” Дыплом лаўрэата ІІІ ступені.

Віншуем вучня і настаўніка з узнагародай! І няхай гэта стане пачаткам шматлікіх дасягненняў.

Алексей Ковганко.jpg

Текст: