Ярко и весело прошла осенняя ярмарка в СШ №1 г.Островца
Сярэдняя школа №1 з 14 па 21 кастрычніка праводзіла традыцыйны для гэтага часу кірмаш «Дарункі восені».Школьнікі (з першага па адзінаццаты клас) разам з бацькамі, як заўсёды, адказна падрыхтаваліся да гэтага яркага і вясёлага мерапрыемства. Дзе, як ні на школьным кірмашы, рабяты могуць стаць прадпрымальнікамі і зарабіць грошы, хоць і невялікія?! Пытаецеся, што маглі прадаваць першакласнікі? Хочаце верце, хочаце – не верце, але кішэні маленькіх прадаўцоў вельмі хутка напаўняліся грашовымі купюрамі. “Прылаўкі” ламіліся – столькі смачненькага там было! Кексы, пірагі, карамельныя “вожыкі”, піражкі, “чупа-чупсы” ўласнай вытворчасці, садавіна і агародніна. Для тых, каму хацелася цёпленькага, прадпрымальныя прадаўцы прапаноўвалі сасіску ў цесце, а аматарам вытанчанай кухні – бутэрброды з чырвонай рыбай і ікрой, прычым за вельмі сімвалічную цану. Школьнікі, настаўнікі і госці маглі не толькі паласавацца прысмакамі, але і паспрабаваць шчасце ў латарэі (дарэчы, бяспройгрышнай), арганізатарам якой стаў 6 “Б” клас.
Асенні кірмаш – гэта своеасаблівы бізнес-вопыт для рабят: адны вучацца прадаваць, іншыя – купляць. Акрамя таго, кожны клас зарабіў “капеечку”, якая пойдзе ў агульную школьную капілку.
----------------------------
Вольга ГРЫНЦЭВІЧ.
