Якія цікавыя матэрыялы і анонсы адшукаеце ў нумары за 10 снежня
Каляндар з неймавернай хуткасцю набліжае нас да калядных і навагодніх свят. У чарговым нумары “раёнкі” вас зацікавяць наступныя матэрыялы:
- пра што даведаліся падчас экскурсіі ў рэдакцыю школьнікі з СШ №1, Гервяцкай і Рымдзюнскай школ;
- калядныя вечары ў Астраўцы: чым здзіўляць, як натхняць і забаўляць будуць астраўчан і гасцей горада ў перадсвяточны вечаровы час;
- пераможца рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «SUPERпрофі-2024» Вікторыя Касцюк: пра падрыхтоўку, перажыванні і трыумф;
- “Крэатыўная ёлка”, “Сэлфі з “АП” – запрашаем чытачоў паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах. Увага! Сёлета вас чакае незвычайная гульня – яе ўмовы знойдзеце ў газеце;
- ашуканцы не спяць: чаму з-за “бясплатнай” фотасесіі можаце страціць грошы вы і вашы знаёмыя.
Нагадваем: выпісаць “раёнку” можна ў рэдакцыі “АП”, паштальёна ці паштовым аддзяленні.
