Якія тэмы абмяркоўвалі на дні інфармавання насельніцтва ў КСУП “Гервяты”

Чарговы дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у КСУП “Гервяты” – паўдзельнічалі ў ім не толькі працаўнікі гаспадаркі, але і работнікі школы, амбулаторыі ўрача агульнай практыкі і іншых арганізацый. На парадку дня стаялі найбольш актуальныя для апошняга часу пытанні. Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла расказаў пра канфлікт на Украіне, прычыны яго ўзнікнення і міратворчай ролі нашай краіны.

Выступленне старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Сяргея Шлыковіча тычылася адказнасці за захаванне, распаўсюджванне і збыт наркатычных рэчываў. Таксама спікер прывёў прыклады з жыцця пра ўцягненне з дапамогай інтэрнэту ў гэтую брудную справу падлеткаў і параіў бацькам быць больш пільнымі ў адносінах да дзяцей: прыкмячаць змяненні ў іх паводзінах і самаадчуванні, кантраляваць знаходжанне ў інтэрнэце.


Пра важнасць захавання гістарычнай памяці, недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і папярэдніх выніках расследавання Генеральнай пракуратурай генацыду беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд расказаў пракурор Астравецкага раёна Аляксей Тамчанок.

– Здавалася б, прайшло дастаткова часу з заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, але і сёння гісторыя і праўда пра тыя падзеі фальсіфікуюцца, перайначваюцца, а ў некаторых краінах увогуле рэабілітуецца нацызм. Генеральная пракуратура сумесна з Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ініцыявала прыняцце Закону “Аб генацыдзе беларускага народу”, таксама ўзбуджана крымінальная справа па факце здзяйснення нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі знішчэння беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну і праведзена расследаванне, – расказаў Аляксей Уладзіміравіч. – Быў шэраг накірункаў, па якіх мы працавалі: гутарылі з людзьмі, якія былі ў фашысцкім рабстве, вывучалі архіўныя дакументы па нашым раёне. Асабліва ўрэзаўся ў памяць аповед адной жанчыны, якая праходзіла ў якасці сведкі. Яна пражывала ў Ленінградскай вобласці. Падчас вайны з маці і братамі трапіла ў канцлагер «Клаага» (тэрыторыя сучаснай Эстоніі). Малодшы пяцігадовы брат гэтай жанчын памёр у яе на руках ад таго, што з яго адкачалі ўсю кроў. Гэта наколькі трэба быць бесчалавечным! І гэта далёка не адзіны факт.

Аляксей Тамчанок нагадаў, што на тэрыторыі Астравецкага раёна ёсць 4 пашпартызаваныя аб'екты месцаў знішчэння мірнага насельніцтва падчас вайны: Кямелішкі, Быстрыца, Барані і Жукойні (магіла Гімбіцкага).

– Адна з задач, якая стаяла перад намі, – устанавіць падобныя месцы, раней не ўлічаныя і не пашпартызаваныя, – працягнуў Аляксей Уладзіміравіч. – Сумесна з раённым выканаўчым камітэтам, мясцовымі сельвыканкамамі, грамадскімі аб'яднаннямі была створана рабочая група. Па папярэдніх дадзеных, загінула 22 маладых чалавека ва ўзросце 18-22 гадоў ва ўрочышчы Стрыпішкі. Памятны знак там устаноўлены, але дакументальна не дааформлены. Пра тую трагедыю і гібель стрыечнага брата летась распавёў сведка 98-гадовы Малафей Разуманаў. Быў устаноўлены яшчэ адзін факт генацыду мірнага насельніцтва: непадалёк сучаснага аздараўленчага лагера “Ластаўка” расстралялі каля 30 мужчын рознага ўзросту цыганскай нацыянальнасці. Работа ў гэтым накірунку працягваецца.

– Калі мы не захаваем памяць пра гераічнае мінулае нашых продкаў, гэта можа сумна для нас скончыцца, – рэзюміраваў пракурор раёна.



Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич