Якія артыкулы варта пачытаць у пятнічным нумары “раёнкі”

Нарысы пра прафесіяналаў і грамадскіх актывістаў, заметкі пра перамогі астраўчан, фотарэпартажы са святкавання ўрачыстасцей – думаецца, чарговы нумар абавязкова зацікавіць нашых чытачоў.

* Хто з астраўчанак будзе прадстаўляць наш край на жаночым форуме, які адбудзецца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

* Сваю сцяжынку да школьнага парога Спондаўскай СШ узгадвае яе былы дырэктар, сённяшні старшыня Міхалішкаўскага сельсавета Кацярына Емяльян.

* Маладыя душой: што абмяркоўвалі і прапаноўвалі на справаздачна-выбарчай канферэнцыі ветэранаў.

* Далучайцеся да рэдакцыйнага фотамарафону “Святло яе ўсмешкі”. Як гэта можна зрабіць, чытайце ў анонсе.

* Імгненні зімы ў тэматычным фотанарысе.

* Ветэран працы раённай ветэрынарнай станцыі Вікторыя Міцкун прымала віншаванні з нагоды юбілейнага дня нараджэння.