Які сэнс у словы “еднасць”, “патрыятызм” і “згуртаванасць” укладваюць астраўчане

Сёлета ўпершыню наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Жыхары Астравеччыны расказалі карэспандэнту, які сэнс яны ўкладваюць у словы «адзінства», «згуртаванасць», «патрыятызм».

2.jpgСвятлана Грабоў­ская, шматдзетная маці:

– Я шчаслівая мама чацвярых разумных і прыгожых дзетак – і выхоўваю іх адна. Адзінства і еднасць у нашай сям’і пра­я­ўляюцца ў тым, што ўсё, пачынаючы ад вучобы і заканчваючы адпачынкам, мы робім разам. Сынам і дочкам з маленства тлумачу, што трэба любіць Беларусь.

Вельмі паважаю нашага Прэзідэнта Аляксанд­ра Лукашэнку. Дзякуючы яму наша краіна за гады не страціла сацыяльнай арыентаванасці. Я, напрыклад, як шматдзетная маці, некалькі гадоў назад атрымала ў Астраўцы кватэру. Мае дзеці займаюцца гімнастыкай, у спартыўных секцыях, творчых гуртках. Лічу, што ў нашым горадзе створаны ўсе ўмовы для раскрыцця патэнцыялу хлопчыкаў і дзяўчынак – і гэта іх аб’ядноўвае.


3.jpgВіталь Шарэйка, намеснік дырэктара Астравецкага доследнага лясгаса:

– Гэтыя словы, на мой погляд, найбольш яскрава і поўна раскрываюць сутнасць нашай краіны і ментальнасць беларусаў. Мы – адкрыты, працалюбівы і талерантны народ. 

Дабрабыт нашай краіны, сям’і і кожнага асобнага чалавека залежыць ад нас саміх. Лічу, што гэта добра разумеюць працаўнікі лясной гаспадаркі.

Намаганнямі кіраўніцтва для работнікаў усіх структурных падраздзяленняў лясгаса створаны добрыя ўмовы для працы, і людзі насамрэч працуюць, а не адбываюць час. Калектыўны дагавор нашай арганізацыі неаднойчы прызнавалі лепшым у вобласці. Дзякуючы прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі праводзяцца розныя працоўныя спаборніцтвы, ладзяцца экскурсіі і паездкі – а гэта, безумоўна, аб’ядноўвае і згуртоўвае калектыў. 

Многія работнікі нашага лесагаспадарчага прадпрыемства – актыўныя ўдзельнікі шматлікіх патрыятычных акцый. Нядаўна, напрыклад, мы прымалі ўдзел у рэспубліканскім аўтапрабегу «Сімвал адзінства». 

Яніна Віюкова, пенсіянерка (без фота):

– Пра тое, што адбываецца ў краіне і ў раёне, даведваюся з навін па тэлевізары і газет – шмат гадоў выпісваю «Звязду» і «Астравецкую праўду» – падабаецца, што там журналісты пішуць на нашай, беларускай, мове. Ведаю, што Прэзідэнт устанавіў Дзень народнага адзінства, які адзначаецца 17 верасня.

Цяпер людзі пайшлі іншыя, не тое што ў гады маёй маладосці. Раней усё рабілі талакой: з некалькіх суседніх хат збіраліся на бульбакапанне. І на вяселле, і на хаўтуры прыходзілі ўсёй вёскай – хоць горш жылі, але былі больш дружнымі. І зямлю цанілі і любілі: кожны лапік быў дагледжаны і апрацаваны. Гэта і ёсць еднасць, патрыятызм, згуртаванасць, як вы кажаце. 

Варта любіць зямлю, да суседзяў, знаёмых і проста стрэчных адносіцца так, як сказана ў святым пісанні: любі бліжняга свайго, як самога сябе. Тады і ў сям’і, і ў краіне будуць панаваць лад і згода.

1.jpg
Аляксандр Марозаў, кантралёр прапускнога пункта:

– З-за ваенных дзеянняў на Данбасе мая сям’я пераехала ў Беларусь. З жонкай мы ўладкаваліся на працу ў Астраўцы, купілі невялікі дом у вёсцы Філіпаны і цягам апошніх гадоў наладжваем быт, жыццё і сямейнае шчасце, дзе няма месца выбухам, вайне і смерці. 

Патрыёт – гэта не той, хто крычыць пра любоў да Радзімы на плошчах, а той, хто штодзень даказвае яе сваімі ўчынкамі, працай. А адзінства і згуртаванасць неабходны кожнай нацыі для пераадолення знешніх і ўнутраных пагроз. Калі гэтага няма, пануюць анархія і хаос. Гісторыя Украіны ў гэтым сэнсе вельмі паказальная.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: