Як зменіцца абрад пасыпання галоў попелам, расказвае кс. Юзаф Багдзевіч

У тэлефоннай размове чытачка «АП» цікавілася, ці будуць змяненні богаслужэння ў Папяльцовую сераду, 17 лютага, з якой у каталікоў распачынаецца Вялікі пост. 


На пытанне адказвае канонік, пробашч парафіі Святых Космы і Даміяна, ксёндз Юзаф Багдзевіч

– Сапраўды, з-за эпідэмічнай сітуацыі каталіцкім Касцёлам уведзены змяненні ў рытуал пасыпання галоў попелам, але яны не значныя. Раней падчас гэтага абраду святар ля кожнага верніка прамаўляў наступныя словы: «Памятай, ты – прах, і ў прах вернешся» і пасыпаў іх галовы попелам.

Сёлета ксёндз толькі аднойчы прачытае формулу з рым­скага імшалу. Пасля, прытрым­ліваю­чыся ўсіх неабход­ных засце­ральных мер, пасыпе галовы вернікаў, якія да яго падыходзяць, нічога не пра­маўляючы.

Нагадаем, пасыпанне галоў попелам сімвалізуе пакаянне, з якім чалавек павінен распачаць пост. Попел павінен быць з галінак, асвечаных у вербную нядзелю. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: