Як у Падольскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гульня
Пад такой назвай у Падольскай сельскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гульня.
Акрамя разважанняў на тэму Радзімы, дзеці падарожнічалі па станцыях, на кожнай з якіх было заданне. Паспелі і на пытанні віктарыны адказаць, і асноўныя якасці беларусаў успомнілі, і архітэктуру паразглядалі, і, пра знакамітых землякоў даведаліся.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што для кожнага з нас родная зямля заўсёды самая прыветная і непаўторная.




Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.
