Як школьная “Феміда” вывучае Закон


Палітычнае ўпарадкаванне, правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь – гэта і многае іншае вывучаюць члены прававога клуба «Феміда» ў сярэдняй школе №2.

Пятнаццаць школьнікаў 7-9 класаў разам з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх  Астравецкага РАУС Артурам Буцько на занятках клуба знаёмяцца з прававым заканадаўствам, разглядаюць і аналізуюць пункты Асноўнага Закона нашай краіны – Канстытуцыі, вывучаюць адміністратыўную і крымінальную адказнасць. Так выхоўваюцца граматныя і неабыякавыя да лёсу сваёй краіны людзі, патрыёты і, магчыма, будучыя супрацоўнікі міліцыі.

 На здымку: Артур Буцько, Аліса Шкіруць, Валерыя Пятровіч і Сяргей Кандратовіч.




Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович