Як праходзіць галасаванне на рэферэндуме
– мы пацікавіліся ў Ніны Свіла, назіральніка ад раённай прафсаюзнай арганізацыі на астравецкім участку №5.
– Назіраю за галасаваннем не першы раз. Сёлета замацавана за ўчасткам №5. Адзначу, што работа тут арганізавана ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь. І для камісіі, і для назіральнікаў створаны ўсе ўмовы для работы. Для тых, хто галасуе, на відным месцы вывешана інфармацыя па рэферэдуме. Урны для бюлетэняў заўсёды знаходзяцца ў полі зроку назіральнікаў.
Падчас датэрміновага галасавання найбольшая актыўнасць астраўчан была ў суботу. Актыўна людзі ідуць і з самай раніцы ў нядзелю. Камісія іх сустракае добразычліва і ўважліва адносіцца да кожнага.

#референдум #конституция
