Як праходзіць датэрміновае галасаванне на ўчастку №3


Участак для галасавання №3 па выбарах дэпутатаў знаходзіцца ў САК «Імпульс».

– Сёлетняя электаральная кампанія мае асаблівасці: у адзін дзень мы выбіраем дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Члены камісіі маладыя, баявыя, адукаваныя, таму справімся! З новага тое, што наш участак пераехаў у «Імпульс» з «Галактыкі». Адміністрацыя САК дапамагла з арганізацыяй памяшкання, каб і камісіі, і наглядальнікам, і выбаршчыкам было камфортна, – расказала старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Наталля Алексеявец. 


– Дарэчы, сярод нашых выбаршчыкаў ёсць грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія могуць выбіраць дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў – і гэтае права яны выкарыстоўваюць. Першыя дні датэрміновага галасавання паказалі актыўную пазіцыю астраўчан: людзі ідуць на ўчастак, прычым моладзь – у першых радах.





Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Федорова