Як перажыць страту блізкага, расказвае іерэй Леанід Чарняеў
Калі чалавек траціць блізкага, ён пакутуе, адчувае боль, горыч, страх. Варта памятаць, што Бог ніколі не пакіне чалавека аднаго. Існуюць разважанні – вельмі патрэбная, асабліва ў гэты час, хрысціянская практыка. Калі бяздумна нешта рабіць, то нічога не атрымаецца. Тут варта прыгадаць цара Саламона, які прасіў у Бога не багацця, зямлі, а мудрасці. У такой бядзе, як смерць блізкага, трэба імкнуцца адужаць свой боль і ўспомніць, што ён не адзін у гэтым свеце: побач ёсць іншыя людзі, Бог, святыя, да якіх можа звярнуцца. Але гэта ўсё тычыцца веруючага. Калі ў душы няма веры, а храм чалавек наведвае толькі ў вялікія святы, канешне, яму будзе цяжка.
Варта памятаць, што слёзы, магчыма, абвінавачванне Бога ў тым, што ён несправядлівы і няміласцівы, – не дапамогуць. Трэба не баяцца звярнуцца за дапамогай да блізкіх людзей, калі яны ёсць, у царкву. Не можаце прыйсці ў храм, патэлефануйце ці напішыце святару – любому – упэўнены, што вам не адмовяць у дапамозе і кансультацыі. Можна пашукаць патрэбную інфармацыю і ў інтэрнэце, але на праўдзівых рэлігійных рэсурсах. Галоўнае – не губляць веры. Нездарма кажуць, што чалавеку даецца крыж па сілах.
Больш за 2 тысячы гадоў назад Сын Божы аддаў жыццё за збавенне чалавека, але людзі, па вялікім рахунку, не змяніліся з таго далёкага часу. Не варта махляваць сабе і Богу. Ніхто не ведае, колькі кожнаму з нас адведзена. Зямное жыццё часовае, і Бог павінен быць на 1-м месцы не заўтра ці праз год, а ўжо сёння. Прачнуліся – падумайце, што Усявышні падарыў вам гэты дзень не проста так, а для таго, каб вы нешта зрабілі – над сабой і сваім духоўным развіццём трэба пастаянна працаваць. Змяніцца да лепшага чалавек можа толькі тады, калі ў сэрцы ёсць Бог і толькі з яго дапамогай можна перажыць страту.
У любым праваслаўным малітваслове, не ўлічваючы дзіцячы, ёсць малітвы за памерлых. Варта размяжоўваць малітвы, якія чытаюць ля труны, напрыклад, псалтыр, а назаўтра ў храме адбываецца адпяванне спачылага. Ёсць малітвы, якія чалавек можа чытаць у дарозе, падчас абедзеннага перапынку: «Упокой, Господи, душу усопшего раба Твоего». Калі чалавек памёр і яшчэ не прайшло 40 дзён, то дадаём «новопреставленный», калі мінула больш часу – дадаём імя і чытаем далей.
Таксама існуюць розныя каноны за памерлых, акафесты – гэта таксама малітвы, якія можна чытаць як на царкоўнаславянскай, так і на рускай мовах.
Самая першая малітва, якая патрэбна таму, хто чытае, і спачыламу – гэта псалтыр. За памерлых святароў – неістотна гэта іерэй, манах ці мітрапаліт – як правіла, чытаецца Евангелле. У царкоўнай традыцыі таксама ёсць малітвы, якія чалавек можа прамаўляць за родных, блізкіх, калі яны доўга хварэюць ці знаходзяцца на мяжы жыцця і смерці, а іх стан доўга не мяняецца. У мяне на прыходзе быў выпадак, калі жанчына звярнулася за дапамогай з-за хваробы і цяжкага псіхалагічнага стану. Я параіў чытаць гэтую малітву. Праз нядзелю прыхажанка ў прыватнай размове прызналася, што ёй захацелася жыць, хоць захворванне, зразумела, нікуды не знікла!
Як маліцца за блізкіх і знаёмых, якія самі сябе пазбавілі жыцця? Самагубцаў у царкве не адпяваюць, але ёсць спосабы дапамогі ім. На літургіі, вячэрняй службе, паніхідзе ці проста пры наведванні храма можна памаліцца за чалавека, які здзейсніў суіцыд. Дома за самагубцаў можна чытаць псалтыр, але папярэдне гэтую сітуацыю варта абмеркаваць са святаром і атрымаць благаславенне.
Ёсць спецыяльны чын суцяшэння для людзей, якія страцілі блізкага чалавека. За іх таксама трэба маліцца, каб Усявышні дапамог ім перажыць страту.
Не забывайце, што Бог над намі і з намі, вера ў душы дапаможа перажыць усе цяжкасці. У любы час за парадай, дапамогай можна звярнуцца да святара – мы заўсёды адкрытыя.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.