Як пакараць парушальнікаў дарожнага руху?

Самым эфектыўным і дысцыплінуючым сродкам тут з’яўляецца штраф. Праўда, адны парушальнікі плацяць штрафы на месцы, а на другіх інспектары Дзяржаўтаінспекцыі складаюць пратаколы. На падставе іх затым выносяцца пастановы аб пакаранні парушальнікаў. Аднак адна справа запоўніць неабходныя дакументы, а іншая – дабіцца іх выканання.


У сувязі з гэтым з мая 2011 года па ініцыятыве ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама на Гродзеншчыне рэгулярна арганізоўваюцца адзіныя дні спагнання. Разам з прадстаўнікамі суда інспектары ДАІ наведваюць правапарушальнікаў па месцы жыхарства і прапаноўваюць ім заплаціць штраф. Адны даўжнікі пагаджаюцца, другія па розных прычынах гэтага не робяць. У выніку іх маёмасць, у асноўным бытавая тэхніка, мабільныя тэлефоны, камп’ютары – належаць арышту.
Аднак сярод парушальнікаў знаходзяцца і такія, якія не маюць ва ўласнасці ніякай маёмасці. Пры гэтым некаторыя з іх ездзяць на шыкоўных аўтамабілях і нават выязджаюць за межы дзяржавы.
Але і на такіх на Гродзеншчыне знайшлі ўправу. Падраздзяленнямі ДАІ вызначаецца кола сістэмных парушальнікаў. Спісы такіх “рэцыдывістаў” накіроўваюцца ў суды, якія аб’яўляюць іх невыязднымі. У выніку сотні злосных неплацельшчыкаў, якія накіроўваліся ў суседнія краіны і нічога не падазравалі, павінны былі змяніць планы і вярнуцца назад. Таму варта памятаць: каб патрачаныя на візы і пуцёўкі грошы не прапалі і турыстычныя ці дзелавыя паездкі прайшлі паспяхова, даўжнікам трэба своечасова заплаціць штраф.
Акрамя гэтага не забывайце, што кіраванне транспартам у нецвярозым стане – грубейшае парушэнне правілаў дарожнага руху. І калі вы ведаеце аб падобных фактах на праезджай частцы або ўбачылі п’янага пешахода каля ці непасрэдна на ёй тэрмінова патэлефануйце ў міліцыю па тэлефонах: 102, 8-029-786-93-50 (МТС), 8-029-320-44-89 (Вэлком). Памятайце: ваш званок дапаможа пазбегнуць нявінных ахвяр.


Уладзімір АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.